Чаму зьвяртацца да нас?

Пераклад эфэктыўны

Гэта значыць, дазваляе Вам атрымаць неабходны вынік зь мінімальнымі перашкодамі.

Пераклад – гэта інструмэнт, каб дасягнуць больш важнай мэты: атрымаць пажаданыя праўныя наступствы або абараніцца ад непажаданых. У залежнасьці ад мэты падбіраюцца і сродкі: аптымальныя варыянты перакладу, ступень дакладнасьці, улік праўнай сыстэмы, у якой працуе адрасат перакладу і г.д.

Праўнік, які працуе над Вашым перакладам, разумее наступствы сваёй працы.

Нашыя праўнікі, акрамя перакладаў, працуюць паводле асноўнай спэцыяльнасьці і штодзённа сутыкаюцца з сытуацыямі, зь якімі сутыкаецеся і Вы. Таму нашыя пераклады ня створаць праблемаў, а дапамогуць, наколькі магчыма, іх разьвязваць.

Чым праўнік розьніцца ад “проста добрага перакладніка”?

Калі, да прыкладу, перакладнік добры, але ня праўнік, ён, магчыма, усё правільна зразумее і перакладзе, але ў кліента ўсё адно могуць быць самыя розныя праблемы: самае малае, ад вынайдзеных новых “тэрмінаў”. А можа быць і болей. Адно слова ня так – і чыноўнік або натарыюс адмовіць Вам у дзеяньні, і ўся Вашая праца можа пайсьці ў глум. Таму абавязкова, каб пераклад выконваўся праўнікам. Дасьведчаны праўнік ведае, што і каму, і як трэба, і зробіць прафэсійны пераклад, які дасьць ясныя адказы на пытаньні кліента, чынавенства, натарыюса і, прынамсі, ня створыць Вам новых праблемаў.

Асабліва важныя праўнаму перакладу тры моманты:

  1. ПРАВІЛЬНАСЬЦЬ тэрмінаў, тэрміналягічных злучэньняў, прынятых у праўнай практыцы.
  2. АДЗІНСТВА тэрміналёгіі (у тым ліку афармленьня) праз усю дакумэнтацыю.
  3. ЯСНАСЬЦЬ тэксту.

Тэрміны перакладаюцца дакладна і аднолькава праз увесь дакумэнт

  1. Пераклад выконваюць прафэсійныя праўнікі і лінгвісты (кожны адабраны прыблізна з 200 кандыдатаў, ёсьць кандыдаты навук);
  2. Пераклад правяраюць прафэсійныя праўнікі (кожны мае ад 5 гадоў досьведу працы і ад 2 гадоў навучаньня за мяжой);
  3. Заўсёднасьць і правільнасьць перакладу тэрмінаў забясьпечваецца праз:

a. спэцыялізацыю перакладнікаў;

b. аўтаматычны кантроль (перакладніцкую памяць);

c. чалавечы кантроль (правільнасьць і аднастайнасьць перакладу тэрмінаў кантралюе мэнэджар тэрміналёгіі).

Пераклад ясны

Яснасьць дасягаецца праз аптымальны сынтаксіс, адмысловую пабудову сказаў і сэнсавых адрэзкаў, упарадкаванае візуальнае афармленьне. Дзе неабходна, сэнс паняцьця трэба вытлумачыць або выразіць так, каб яно было зразумелым адрасату перакладу. Сэнсавыя элемэнты трэба правільна зьвязваць між сабой. Каб ясна перадаць сэнс, трэба ўлічваць і псыхалягічныя, і лінгвістычныя, і культурныя асьпекты.

“Праўны пераклад” працуе на аснове найноўшых сусьветных і ўласных дасягненьняў у галіне эфэктыўнай камунікацыі. Усе працаўнікі прайшлі адпаведнае нутраное навучаньне і здалі іспыты. Акрамя гэтага, кампанія пастаянна вядзе навукова-дасьледчую дзейнасьць у галіне чалавечай камунікацыі, у прыватнасьці, міжнароднай (міжкультурнай) камунікацыі. Заснавальнік кампаніі – Аляксей Нарэйка – аўтар першага ў Беларусі падручніка па эфэктыўнай камунікацыі (“Эфэктыўная камунікацыя”, 2010).